У Францыі ўхвалены закон аб адмаўленні генацыду армян
Законапраект, які ўводзіць крымінальны пераслед за адмаўленне генацыду армян у Асманскай імперыі, падтрымаў Сенат.
Згодна з праектам новага закону, публічнае адмаўленне генацыду будзе карацца турэмным заключэннем да аднаго года, або штрафам у памеры да 45 тысяч еўра.
Вынікі галасавання ў Парыжы
былі з абурэннем сустрэтыя турэцкімі ўладамі.Міністр юстыцыі Садулла Эргін назваў галасаванне несправядлівым. У той жа час у Ерэване віталі рашэнне Сената.
Нагадаем, што Турцыя выступае катэгарычна супраць выкарыстання тэрміна "генацыд" у дачыненні да забойства армян у Асманскай імперыі ў 1915 годзе. Па армянскім дадзеных, у ходзе масавых дэпартацыяў армян з Усходняй Анатоліі былі забітыя ці памерлі ад голаду паўтара мільёна чалавек. Па версіі Анкары ахвяр было прыкладна 300 тысяч, паведамляе ВВС.