У футбольным манежы — выстава "СМІ ў Беларусі"
У сераду ў Мінску адчыняецца XVI Міжнародная спецыялізаваная выстава.
Сёлета яна праходзіць сумесна з XIX Міжнародным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТИБО-2012".
Як адзначае БЕЛТА, гэта мусіць садзейнічаць больш шырокаму выкарыстанню сучасных інфармацыйных тэхналогій і Інтэрнэта друкаванымі СМІ і пашырэнню чытацкай аўдыторыі.
На выставе будуць прадстаўленыя больш за 40 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Украіны, Расіі, Кітая, Індыі, Кубы і Турцыі, а таксама амаль 200 кампаній з 14 краін свету.
Фота — bymedia.net