У Ганцавіцкім раёне старшыню калгаса абіралі тайным галасаваннем

Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, у вёсцы Радзіловічы абіралі старшыню сельгаскааператыва “Адраджэнне”. Праўда выбары адбыліся на безальтэрнатыўнай аснове. І кіраваць гаспадаркай застаўся стары старшыня Аляксандр Савеня, які набраў крыху больш за 54 % галасоў.