У Ганцавіцкім раёне згарэў МАЗ

МАЗ, што належыць СВК “Лань”, загарэўся падчас руху. Кіроўца спрабаваў патушыць агонь самастойна, аднак не даў рады. Дапамаглі яму ратавальнікі, але кабіна аўтамабіля ўсё ж згарэла. А разам з ёй і некалькі тон угнаенняў.