У Гарадку нарколаг падмануў алкаголіка
У Гарадку асудзілі псіхіятра-нарколага, які падмануў пацыента.
Жыхар райцэнтра, што стаяў на ўліку як хранічны алкаголік, вырашыў уладкавацца на працу. Мужчына выбраў для сабе такую вытворчасць, куды без дазволу нарколага працаўнікоў не бяруць. Калі ж алкаголік звярнуўся па дазвол да нарколага, доктар паабяцаў яму выдаць патрэбную паперку за 200 тысяч рублёў.
Дарэчы, вызначаць, ці можа алкаголік працаваць, павінна камісія, а не асабіста лекар-нарколаг.