У гіпермаркеце "Карона" мінчукі пабіліся за цукар

Мінчукі чакалі прывозу цукру, каб паспець купіць яго па старым кошце (3,6 тыс. рублёў за кілаграм). Каля 11-й гадзіны вечара цукар выгрузілі для продажу. І пакупнікі з крыкамі накінулiся на тавар, спрабуючы першымі яго атрымаць.

У выніку некалькі пачкаў цукру было падрана. З людзей ніхто не пацярпеў, адзначае "Тэлеграф".

Супрацоўнікі "Кароны" заклікалі людзей да спакою. Праз некалькі хвілін пакупнікі зразумелі, што атрымаюць цукар хутчэй, калі стануць у чаргу.

Прывезеныя грузчыкам некалькі цэнтнераў цукру былі разабраныя за 10 хвілінаў. Пакупнікі бралі пераважна па 10 кілаграмаў, некаторыя - па 30-50 кілаграмаў. Сярод пакупнікоў цукру быў таксама заўважаны супрацоўнік міліцыі ў форме.

Нагадаем, з 28 кошт на цукар падняўся на 40%.