У Глыбокім пабудуюць Лядовы палац

Ён, у прыватнасці, сказаў: “Будаўніцтва будзе працягвацца. У планах у раёне “Беразвечча” пабудаваць каля 18 дамоў. Там жа плануецца ўзвесці і Лядовы палац. У гэтым абяцаў падтрымаць нас і губернатар вобласці Аляксандр Косінец”.

Раней кіраўнік краіны заявіў, што варта адмовіцца ад дорагакаштуючых аб’ектаў. Але ў Глыбокім другі раз запар балатуецца кіраўнік парламента Уладзімір Андрэйчанка, які абяцаў глыбачанам лядовы палац яшчэ будучы кіраўніком вобласці. Сваё абяцанне ён пацвердзіў сёлета, заявіўшы, што ў выпадку свайго пераабрання ў Глыбокім будзе свой Лядовы палац.

Беразвечча — раён Глыбокага, у якім знаходзіцца папраўчая калонія №13, дзе нядаўна судзілі Змітра Дашкевіча.