У Глыбокім пафарбавалі крыж Мюнхаузэна

Мюнхаузэн, які пахаваны на глыбоцкіх могілках, па ўсяму відаць, ніякага дачынення да літаратурнага барона Мюнхаузэна не мае. Але гэту магілу паказвалі турыстам, якія наведвалі Глыбокае — гэта быў своеасаблівы турыстычны брэнд Глыбокага.

Ідэолаг мясцовых камунальных службаў Леанід Корнышаў адказаў, што не ведае, хто гэта зрабіў і навошта. “Будзем разбірацца”, — кажа ён.