У Гомелі адкрыецца ганчарная майстэрня для інвалідаў
Рашэнне аб яе стварэнні прынята на пасяджэнні грамадскага савета.
Мяркуецца, што праца ў ганчарнай майстэрні будзе натуральным працягам рэабілітацыі маладых людзей з інтэлектуальнымі абмежаваннямі. У Гомельскай вобласці майстэрня стане першай.
У ёй будзе выпускацца сувенірная прадукцыя невялікіх памераў. Медалі з лагатыпамі і сімволікай горада, медальёны, бірулькі, гарлачыкі, званкі. Якасць прадукцыі будзе кантраляваць майстар народных промыслаў, паведамляе БелаПАН.