У Гомелі адкрылася выстава жывапісу Аляксандра Ісачова
У Гомелі ў "Мастацкай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі" адкрылася выстава жывапісу і графікі вядомага беларускага мастака Аляксандра Ісачова.
У галерэі прадстаўленыя 60 працаў мастака, якія яшчэ не выстаўлялася ў Гомелі. Належаць яны мінскаму калекцыянеру і мастаку Алегу Арлову. Яго працамі дапоўненая экспазіцыя.
Нагадаем, Ісачоў нарадзіўся на Гомельшчыне ў 1955 годзе. Ён вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве для адораных дзяцей у Мінску. На пачатку 1973 года мастак з'ехаў у Ленінград. У 1987 годзе, праз тры дні пасля сваёй першай персанальнай выставы ў Рэчыцы, мастак сканаў ад сардэчнага прыступу.
Працы Ісачова захоўваюцца ў шматлікіх калекцыях краін Заходняй Еўропы, Блізкага Ўсходу і ЗША.
На адкрыцці выставы прысутнічаў сын мастака — Яраслаў Ісачоў.