У Гомелі адкрываецца мотасезон
Удзельнікі мотапрабегу 21 красавіка праедуць праз увесь горад і завітаюць у раённую школу-інтэрнат.
Пасля інструктажу, які правядуць з матацыклістамі дзяржаўтаінспэктары, удзельнікі прабегу ў суправаджэнні транспартных сродкаў гомельскага ДАІ праедуць па маршруце ад завулка Будаўнікоў праз цэнтральную вуліцу горада Савецкую і плошчу Леніна — да населенага пункта Улукаўе. Там гомельскія байкеры і супрацоўнікі ДАІ сустрэнуцца з выхаванцамі Улукаўскай школы-інтэрната.
Пазней, з 15.30 да 17.00, на плошчы Паўстання ў межах адкрыцця мотасезону пройдзе конкурсная праграма, паказальныя выступы спартсменаў, а таксама выстава мотатэхнікі.