У Гомелі адкрыюць беларуска-італьянскі цэнтр
На 19 лютага ў Гомелі запланаванае адкрыццё беларуска-італьянскага цэнтру.
Мэтай гэтага цэнтру стане арганізацыя сацыяльных, адукацыйных і культурных праектаў, паведамляе БелаПАН.
19 лютага ў гомельскім палацава-паркавым ансамблі адбудзецца дабрачынны вечар-прэзентацыя цэнтра “Палацавая фіеста-2011”. У праграме возьмуць удзел прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Італіі і Гомельскай вобласці.
У палацы Румянцавых-Паскевічаў пройдзе прэс-канферэнцыя, выступы афіцыйных асобаў, адкрыццё сучаснай беларуска-італьянскай выставы сучаснага мастацтва. У канцэрце возьмуць удзел беларускія ды італьянскія артысты.