У Гомелі аварыйна сеў румынскі самалёт

Як інфармуе БЕЛТА, ён ляцеў па маршруце Масква-Бухарэст. У самалёце былі толькі тры чалавекі экіпажу, пасажыраў не было. Пры аварыйнай пасадцы, якая адбылася ў 00.22, ніхто не пацярпеў.

Спецыялісты мяркуюць, што адбыўся збой бартавога кампутара. Challenger-604 будзе знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта "Гомельавія", пакуль не знойдуць і не выправяць няспраўнасці.