У Гомелі цагліну прынялі за бомбу
Учора ў Гомелі ля Універсітэта транспарту знайшлі падазронага выгляду скрутак, пераматаны скотчам.
Служба аховы ўніверсітэта выклікала патрэбных адмыслоўцаў, у тым ліку і сапёрную групу. Уваход быў перакрыты, а частку супрацоўнікаў і студэнтаў з будынку эвакуявалі.
Сапёры праверылі невядомы прадмет і вынеслі вердыкт: у падазроным скрутку была ўсяго толькі цагліна, загорнутая ў паперу.
Зараз высвятляюць, ці мелі дачыненне да гэтага "жарту" студэнты Універсітэта транспарту.