У Гомелі два налётчыкі ў марлевых масках абрабавалі краму

Па словах прадавачкі, якія перадае сайт odsgomel.org, рабаўнікі прыкрылі твары марлевымі павязкамі і пагражалі ёй прадметам, падобным да пісталета. Злачынцы забралі з касы крамы 853 тысячы рублёў (каля 100 долараў) і ўцяклі.

Па гарачых слядах міліцыянты затрымалі падазраваных. Імі апынуліся два 21-гадовыя гамельчукі. Частку скрадзеных грошай у іх забралі.

Фота — feo.ua