У Гомелі Дзень горада будуць святкаваць пад навагодняй елкай (фота)

На галоўнай плошчы Гомеля пачаліся працы па падрыхтоўцы да Дня горада. Па задумцы арганізатараў свята, сцэна, на якой пройдуць асноўныя мерапрыемствы, будзе складацца з чатырох ярусаў. На першым узроўні, вышынёй у чатыры метры, прадставяць спартовыя і танцавальныя шоў. Вышыня другога яруса дасягне васьмі метраў і стане пляцоўкай для вогненнага відовішча. Як скарыстаюць астатнія ўзроўні сцэны пакуль невядома.

Нагадаем, што сёлета Гомель адсвяткуе 870-годдзе.