У Гомелі гарэў фанерна-запалкавы камбінат

Як паведамляе БЕЛТА, плошча пажару дасягнула 200 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Пажарныя разлікі з дапамогай спецыялізаванай тэхнікі ўжо лакалізавалі пажар, пагрозы ўзгарання вытворчых будынкаў няма.

Цікава, што год таму таксама ў жніўні на камбінаце здарыўся пажар.

Нагадаем, што 23 ліпеня ў Мазыры больш за дзве гадзіны гарэў мясцовы камбінат "Этанол". Пацярпелых таксама не было.