У Гомелі кампанія туркменаў збіла двух мясцовых хлопцаў

Пра падрабязнасці інцыдэнту "Комсомольская правда" піша са словаў пацярпелага боку. Увечары ў цэнтры горада два маладыя гамельчукі з дзяўчынай ішлі на каток, калі насустрач ім выбегла кампанія замежных студэнтаў.

Па словах маці аднаго з пацярпелых, напад быў спантанны. Пакуль хлопцаў білі, дзяўчыну трымалі, каб яна не крычала. Жорсткае збіццё спыніла толькі патрульная машына, якая праязджала міма. Некалькіх нападнікаў злавілі адразу, астатніх прывезлі ў пастарунак пазней. Агулам у кампаніі было каля 20 чалавек.

Як кажа маці пацярпелага, туркмены прызналіся, што ўпершыню бачылі хлопцаў, на якіх напалі. Яны кажуць, што мясцовыя іх часта збіваюць, таму яны вырашылі адпомсціць каму-небудзь з мясцовых. Пад руку трапіліся студэнты Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны.

Фота — mix-fighting.ru