У Гомелі хуткая з парадзіхай урэзалася ў дрэва
ДТЗ адбылося сёння ўначы.
На дарозе было коўзка і аўтамабіль “Фіят” вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён ледзь не сутыкнуўся з хуткай. Кіроўца медыцынскай машыны прытармазіў, каб пазбегчы сутыкнення і ў выніку ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе БелаПАН.
Аўтамабіль хуткай атрымаў механічныя пашкоджанні, “Фіят” і яго кіроўца не пацярпелі. Пасажырка хуткай, парадзіха пасля аварыі была дастаўленая ў лякарню без новых прыгодаў.