У Гомелі пабудуюць оперны тэатр?
Старшыня гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец паведаміў, што ў Гомелі, які днямі зрабіўся культурнай сталіцай СНД, плануецца адкрыць буйную канцэртную залу.
Што гэта будзе: яшчэ адзін палац культуры ці оперны тэатр – улады пакуль трымаюць у сакрэце.
У гомельскім тэатральным асяроддзі мяркуюць, што новы будынак можа адыйсці Моладзеваму тэатру ці Гомельскай філармоніі. Абедзве ўстановы маюць патрэбу ў ім.
Нагадаем, з 28 лютага Гомель з’яўляецца культурнай сталіцай СНД. Міністр культуры Павел Латушка паведаміў, што горад наведаюць каля 25 калектываў, у тым ліку Купалаўскі тэатр і "Песняры". Таксама ён адзначыў, што сімволіка праекта ўжо распрацаваная і хутка з'явіцца ў горадзе.