У Гомелі паказваюць “золата Балтыкі” (фота)

На выставе прадстаўлена каля двухсот экспанатаў — калекцыя натуральнага бурштыну і вырабаў з яго: бранзалеты, завушніцы, падсвечнікі, разнастайныя скрыначкі, аксэсуары інтэр'еру, навуковыя рэканструкцыі вырабаў XVIII стагоддзя.
 
Апроч іншага, сярод экспанатаў ёсць фотаздымкі з насякомымі старажытных часоў, якія назаўсёды засталіся ў гэтым прыродным выкапні.

Фота: Еўрарадыё