У Гомелі пашылі вопратку са смецця

Прэзентацыя ўзораў касцюмаў і сукенак адбудзецца 15 снежня, паведамляе БелТА. У гэты дзень у Гомелі будзе праходзіць студэнцкі экалагічны фестываль "Экамода-2011".

Мерапрыемства арганізаванае з мэтай экалагічнага выхавання моладзі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем утылізацыі бытавога смецця і беражлівых адносін да прыроды.