У Гомелі прайшла сустрэча прысвечаная антысавецкаму руху
Сустрэча адбылася ў межах кампаніі "Гісторыя, якой няма ў падручніках".
Грамадскае аб’яднанне "Беларуская жаночая ліга" 30 красавіка у адной з гарадскіх біблітятэк Гомеля зладзіла сустрэчу-канферэнцыю прысвечаную Стракапытаўскаму мецяжу і, увогуле, антысавецкаму руху на Гомельшчыне.
Падчас канферэнцыі прысутныя паглядзелі дакументальную гістарычную стужку "Неабвешчаная вайна 1921 года. Мяцежны атаман", а гісторыкі Валянціна Лебедзева, Юры Глушакоў і Ніна Стужынская распавялі пра невядомыя старонкі з гісторыі Гомеля у часы 20-30-ых гадоў мінулага стагоддзя, якія ў прыватнасці тычацца Стракапытаўскага мецяжа, сялянскага паўстанства і грамядзянскай вайны на Гомельшчыне ў часы прыхода савецкай ўлады.