У Гомелі прэзентавалі альманах “Druvis” пад гукі дуды

У прэзентацыі ўзялі ўдзел Тодар Кашкурэвіч, мастак, музыка, этнакультуролаг і галоўны рэдактар альманаху, і Аляксей Дзермант, філосаф і ўкладальнік часопіса. Акрамя знаёмства з новым нумарам, гамяльчане змаглі паразмаўляць са спадарамі Тодарам і Аляксеем пра асаблівасці і адметнасці беларусаў як нацыі, а так сама пачуць гукі аўтэнтычнага беларускага інструмента — дуды.

У часе дзвюхгадзіннай імпрэзы ўсе ахвотныя маглі набыць тры нумары альманаху “Druvis” і CD-дыск з запісамі мелодый на дудзе.