У Гомелі пройдуць Дні французскага кіно

Сёлета гамяльчанам прадставяць самыя цікавыя французскія фільмы апошніх пяці гадоў, якія прынеслі іх аўтарам прызнанне гледачоў ва ўсім свеце.

У адкрыцці Дзён французскага кіно прыме ўдзел дарадца па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Беларусі Ліз Тальбо Барэ.

Фільмам цырымоніі адкрыцця абраная гістарычная драма Даніэля Віня "Жан дэ Лафантэн – выклік лёсу", паведамляе БелаПАН.