У Гомелі пройдзе дзіцячы хакейны турнір
У ім будуць удзельнічаць юныя спартсмены 2003 года нараджэння.
Турнір пройдзе з 4 па 6 студзеня, паведамляе БелТА. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды з пяці краін - Беларусі, Казахстана, Латвіі, Расіі і Украіны.
Турнір пройдзе на цэнтральнай пляцоўцы гомельскага Лядовага палаца. Пераможца атрымае пераходзячы Кубак, заснаваны групай кампаній "ЖелДорЭкспедиция", пры падтрымцы якіх і арганізавана мерапрыемства.