У Гомелі рэстаўруюць унікальны трохметровы абраз 1811 года

Як паведамляе сайт gomel.catholic.by, карціну знайшоў вернік гомельскай рымска-каталіцкай царквы Анатоль Шчучко з вёскі Вішнева Смаргоньскага раёна. Карціну ён выявіў у сябе на радзіме. Яна стаяла ў касцёле ў далёкім куце, цалкам пацямнелая.

Для рэстаўрацыі ўнікальнага абраза святога Іосіфа з немаўлём Ісусам вернік знайшоў рэстаўратара ў Гомелі. Займаецца абразом прафесійны рэстаўратар Яўгенія Фей. Завяршыць усе працы плануюць у траўні. Тады, у Ноч музеяў, карціну выставяць у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Потым абраз адправіцца назад у вясковы касцёл і зойме там ганаровае месца над галоўным алтаром.

Дарэчы, працы Яна Дамеля захоўваюцца ў нацыянальных мастацкіх музеях Літвы і Польшчы. Дагэтуль было вядома, што ў Беларусі ёсць толькі адна праца Дамеля — абраз святой Канстанцыі. Ён знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

Фота — gomel.catholic.by