У Гомелі створаць “савецкі парк”

Паводле кіраўніка раённай адміністрацыі Алега Вялічкі, парк створаць на тэрыторыі аднаго са старых мікрараёнаў, дзе ёсць, напрыклад, “хрушчоўкі”. Яго інфраструктура будзе максімальна набліжаная да мінулай эпохі. Тут плануецца размясціць тэлефонныя будкі, лавы, яткі з марозівам ды іншыя элементы, якія нагадваюць савецкія часы.

Адно з цэнтральных месцаў адводзіцца помніку Леніну, які плануюць перанесці з вуліцы Барыкіна, перадае БЕЛТА.
“Савецкі парк” — гэта не адзін праект добраўпарадкавання раёна. У верасні на свята горада ў парку “Фестывальны” адкрыецца Алея закаханых. Гэта будзе своеасаблівая зона адпачынку з тэматычнымі лавамі, аркамі, ліхтарамі і малымі архітэктурнымі формамі.