У Гомелі ўсталявалі помнік апошняму "Ікарусу"
Жоўты аўтобус узнялі на пастамент каля адміністрацыйнага будынка аўтобуснага парку №6.
Адкрыццё своеасаблівага помніка грамадскаму транспарту прымеркаванае да 20-годдзя прадпрыемства. Як паведамляюць "Гомельскія ведамасці", рыхтуючы аўтобус да "ганаровай місіі", яму вярнулі сонечны колер, у якім ён калісьці выйшаў у свой першы рэйс.
Сімвалічныя і нумары "помніка": спераду 1973 — пачатак пастаўкі "Ікарусаў" у Беларусь, а ззаду 2011 — год развітання з апошнім жоўтым аўтобусам.
