У Гомелі "за мёртвых" пакаралі міліцыянта-хабарніка
Ён прадаваў звесткі пра памерлых.
Памочнік дзяжурнай аператыўнай службы райаддзела міліцыі за грошы перадаваў інфармацыю пра памерлых гамельчукоў прыватнаму пахавальнаму бюро. Яшчэ напрыканцы 2011 года міліцыянта злавілі пры атрыманні 250 тысяч рублёў за звесткі пра смерць чалавека. Цяпер следства выявіла, што такіх выпадкаў было пяць.
Суд адправіў міліцыянта на 2 гады і 6 месяцаў у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе газета “Моя реклама”.