У Гомелі загучала скрыпка Страдывары (фота, аўдыё)
Ён стаў першым беларускім горадам, з якога расійскі скрыпач Гайк Казазян пачаў знаёміць беларусаў з музычным інструментам славутага італьянскага майстра.
Канцэрт саліста Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі ў аўторак праходзіць у палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі. Разам з Гайкам выступае Андрэй Шыбко, дацэнт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага, дарэчы, беларус па паходжанню, які выконвае фартэпіянную партыю.
Як даведалася Еўрарадыё, білеты разыйшліся яшчэ за месяц да самой падзеі.
121120_skrypka-stradyvarykarotki.mp3



