У Гомелі затрымалі маладафронтаўца Андрэя Цянюту

Як паведамляе БелаПАН, каля 11 гадзін Цянюта сустракаўся са знаёмым каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Амапаўцы спярша праверылі іх тэлефоны, а потым запатрабавалі прад'явіць заплечнікі. У Цянюты яны знайшлі расцяжку "Свабоду Дашкевічу" і затрымалі яго. Таксама амапаўцы абшукалі яшчэ аднаго сябра Цянюты, які чакаў яго каля дома.

Нагадаем, 30 верасня Цянюту вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання, дзе ён адбываў 10-сутачны арышт і трымаў галадоўку. Хлопца затрымалі за распаўсюд улётак пра Народны сход.