У Гомелі з'явіўся маньяк?
У адным з мікрараёнаў Гомеля пачасціліся выпадкі нападаў на маладых дзяўчат. Напады адбываюцца, як правіла, у пад'ездах шматпавярховікаў.
Нібыта здарылася ўжо некалькі інцыдэнтаў з згвалтаваннем і два з іх скончыліся смерцю, паведамляе сайт gorodgomel.by.
Сайт сцвярджае, што неафіцыйна праваахоўныя органы пацвердзілі гэтыя чуткі. Як распавядаюць мясцовыя жыхары, міліцыя ў цяперашні час актыўна займаецца дактыласкапіяй і фатаграфуе мужчын, якія пражываюць у мікрараёне Сельмаш.
Апроч гэтага сцвярджаюць, што маньяк пакідае ў раны сваіх ахвяр стужачкі. Кажуць, што гэта для таго, каб смерць была дакладнай: спачатку ён гвалтуе, пасля робіць глыбокія парэзы нажом, а потым кладзе ў раны стужачкі.