У Гомелі з'явяцца 3D-пераходы
Ужо гэтай вясной у Гомелі павінны з'явіцца 3D-пераходы. Разметка атрымала такую назву таму, што здаецца аб'ёмнай з-за эфекту прыўзнятасці над узроўнем дарогі.
Для нанясення такой разметкі апроч ужо звычайных белага, чырвонага і жоўтага будзе выкарыстоўвацца фарба іншых колераў. Сярод варыянтаў эскізаў ёсць пераходы ў выглядзе смайлікаў, сэрцайкаў, слядоў і нават шкарпэтак. Праўда, у ДАІ асцерагаюцца, што такія яркія пераходы будуць не павялічваць асцярожнасць кіроўцаў, а толькі адцягваць іх увагу.
3D-пераходы з'явяцца на вуліцах Ірынінскай, Карповіча, Студэнцкай, Цялегіна і Навапалескай. Не выключана, што спіс будзе папаўняцца.