У гомельскім судзе Кастуся Жукоўскага прыкавалі да батарэі

Валерый быў адным з арганізатараў Народнага сходу, і менавіта ён прапанаваў людзям на сходзе галасаваць па рэзалюцыі. Суд прызнаў Сляпухіна вінаватым у парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Яго аштрафавалі на 1 мільён 400 тысячаў рублёў.

Сляпухін сваю віну не прызнае і збіраецца абскарджваць рашэнне суддзі.

Падчас судовага працэсу Кастусь Жукоўскі абурыўся паводзінамі старшыні суда. Ён хацеў даведацца, калі скончыцца перапынак у працэсе. Аднак старшыня суда назвала яму няправільны час. Жукоўскі пачаў гучна і эмацыйна абурацца гэтым. Міліцыянты прыкавалі актывіста да батарэі. Потым на Жукоўскага склалі рапарт. З залы суда актывіста вывезлі на "хуткай", бо ў яго балела нага, паламаная спецназаўцамі пры затрыманні. Следства па справе Жукоўскага будзе весціся 10 дзён.