У Горках вецер перакінуў аўтобусны прыпынак праз плот (фота)

Здарэнне адбылося 24 красавіка на прыпынку грамадскага транспарту “Сладаба”. Ад моцнага ветру пацярпеў, дарэчы, і суседні прыпынак. Ён яшчэ трымаецца, аднак выглядае даволі пашкоджаным, паведамляе сайт horki.info.

Горацкая метэастанцыя паведамляе, што парывы ветру ў горадзе дасягаюць 15-18 м/с.

Фота — horki.info