У Горках адкрылі абноўлены гатэль “Проня”
Да рэстаўрацыі гасцініца была адным з сімвалаў разрухі, якая пануе ў беларускіх райцэнтрах.
Нягледзячы на тое, што рэканструкцыя быццам бы скончаная, газета “Рэспубліка” пакуль што піша пра яе ў будучым часе. Так, пасля рэканструкцыі гасцініца зможа прыняць 73 наведніка — у ёй 52 нумары. Пры гасцініцы будуць працаваць більярд, кафэ, будзе доступ да інтэрнэта. А сама гасцініца ў хуткім часе пяройдзе ў рэжым анлайн-бранявання нумароў праз сусветнае сеціва.

Нумар у "Проні" да рэстаўрацыі
Па словах дырэктара гасцініцы Святланы Базекінай, рэканструкцыя вялася з улікам таго, каб атрымаць катэгорыю “тры зоркі”.