У Горках хочуць знесці будынак ХІХ стагоддзя

З нейкай прычыны будынак не ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і можа стаць ахвярай “Дажынак”.

Будынак спраектаваны італьянцам Кампіёні і пабудаваны ў 1839 годзе. Ён з’яўляецца часткай архітэктурнага ансамбля сельскагаспадарчай акадэміі.

Дом апісаны доктарам архітэктуры Сяргеем Сергачовым у кнізе “Жамчужыны ў Горках”. Першы паверх у будынку каменны, другі — драўляны.

У вопісах будынкаў Горы-Горацкай земляробчай школы дом узгадваецца чацвёртым, што сведчыць пра ягоную значнасць, адзначае сайт horki.info.

Фота — horki.info