У Горках знікла плошча Леніна
Сесія Горацкага раённага савета дэпутатаў прыняла рашэнне аб перайменаванні ў Цэнтральную плошчу.
Дэпутаты спасылаюцца на вынікі грамадскага абмеркавання новай назвы, адзначае БелаПАН.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета ў траўні з цэнтра горада прыбралі помнік Леніну. Цяпер ён знаходзіцца на вуліцы Леніна.
На здымку: У Горках нядаўна з'явілася скульптура студэнтаў з кніжкамі. Фота — gorkiv.by