У госці да мінскага "Дынама" едзе "Барыс"

Паядынак з "Барысам" з Астаны пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".

Нагадаем, што мінскае "Дынама" на сённяшні дзень набрала 23 ачкі ў 19 матчах і займае 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Барыс" пасля 20 матчаў мае 31 ачко ды знаходзіцца на 6-м месцы ва Усходняй канферэнцыі КХЛ.