У Грэцыі скончыўся сутачны страйк

Людзі пратэставалі супраць новых захадаў эканоміі, якія ўрад хоча зрабіць у абмен на чарговы пакет фінансавай дапамогі. Гэта ўжо другі ўсеагульны страйк за апошні месяц, перадае ВВС.

Ля будынку грэчаскага парламента ў цэнтры Афінаў зноў адбыліся сутыкненні мітынгоўцаў з паліцыяй. Праваахоўнікам давялося выкарыстаць слезацечны газ і шумавыя гранаты для разгону натоўпу.
 
Цягам сутак былі зачыненыя дзяржаўныя ўстановы і многія крамы, а таксама школы, універсітэты, банкі, суды.