У Грэцыі пачалася 48-гадзінная забастоўка
Найбуйнейшыя прафсаюзы служачых і работнікаў прыватнага сектара абвясцілі ўсеагульную забастоўку ў знак пратэсту супраць новых скарачэнняў выдаткаў.
Раней прэм'ер-міністр краіны Георгіяс Папандрэу заклікаў дэпутатаў кіруючай партыі падтрымаць праграму эканоміі, без якой, паводле яго слоў, краіна не зможа справіцца з крызісам.
Прафсаюзы назвалі скарачэнні "варварскімі" і паабяцалі змагацца за іх адмену. На час забастовак зачыняцца банкі і дзяржаўныя ўстановы. Aкрамя таго, не будзе працаваць наземны, водны і авіяцыйны транспарт, паведамляе BBC.