У Грэцыі пачынаецца ўсеагульны страйк, у Францыі — працягваецца

Нагадаем, каб атрымаць 130-мільярдны пакет крэдытаў Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонда ўрад Грэцыі збіраецца скараціць выдаткі бюджэта і колькасць дзяржслужбоўцаў. Традыцыйна страйк закране дзяржустановы, школы, універсітэты, бальніцы, банкі і транспарт, паведамляе РІА "Новости".

Тым часам, у Францыі ад панядзелку працягваецца страйк працаўнікоў авіятранспарту. Яны пратэстуюць супраць рашэння ўладаў абмежаваць іх правы на забастоўкі, інфармуе Radio France Internationale.