У Грэцыі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары
Ад таго, як будзе сфармаваная кіруючая кааліцыя і потым урад, залежаць перспектывы вырашэння еўрапейскага крызісу.
У спісы выбаршчыкаў унесеныя прыкладна 9 мільёнаў 850 тысяч грамадзян. Ім прапануюць абраць на 4-гадовы тэрмін 300 сябраў аднапалатнага парламента. Агульная колькасць зарэгістраваных кандыдатаў — 4873 чалавекі. Яны прадстаўляюць 21 партыю і партыйны блок, ёсць таксама 58 незалежных вылучэнцаў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Галоўная барацьба разгорнецца паміж правацэнтрысцкай партыяй Новая дэмакратыя і Кааліцыяй радыкальных левых сіл. Першая падтрымлівае пагадненні з Еўрасаюзам і МВФ з упорам на перагляд шэрагу іх палажэнняў, каб забяспечыць эканамічнае ажыўленне. Другая абяцае адмовіцца ў аднабаковым парадку ад захадаў жорсткай эканоміі пры адначасовым забеспячэнні сяброўства Грэцыі ў еўразоне.