У Грэцыі пройдзе 48-гадзінны ўсеагульны страйк
Грэцыя рыхтуецца да ўсеагульнага страйку, які пройдзе ў краіне ў пятніцу і суботу.
У чацвер урад Грэцыі ўзгадніў пакет мераў строгай эканоміі. Ён закліканы забяспечыць выплату чарговага транша дапамогі, неабходнай Афінам для абслугоўвання вонкавай пазыкі.
У сваю чаргу грэцкія прафсаюзы заявілі, што не дапусцяць яго рэалізацыі, перадае ВВС. Прафсаюзы заклікалі да двухсуткавага страйку пратэсту.