У Грэцыі пройдзе рэферэндум па пытаннях антыкрызісных мер
Кабінет міністраў Грэцыі патрымаў прапанову прэм'ер-міністра краіны Георгіяса Папандрэу.
Прапанова прэм'ера была падтрымана аднагалосна ўсімі членамі ўрада. Паведамляецца, што галасаванне павінна прайсці ў бліжэйшы час пасля таго, як будуць узгоднены асноўныя параметры антыкрызіснай дапамогі з боку ЕС.
На надзвычайнай нарадзе кабінета міністраў прэм'ер сказаў, што рэферэндум фактычна ставіць пытанне аб далейшым знаходжанні Грэцыі ў еўразоне.
Навіна аб магчымым правядзенні рэферэндума ў аўторак абрынула сусветныя фондавыя індэксы, паведамляе ВВС.