У Гродна прыедзе Кшыштаф Зануссі
Польскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадзюсар правядзе майстар-клас для ўдзельнікаў Кангрэсу каталіцкіх СМІ.
Кангрэс пройдзе 24–26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай сэмінарыі. Там збяруцца журналісты-католікі, каб разам паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ і паразважаць аб прысутнасці Касцёла ва ўсёй прасторы мас-медыя, паведамляе “Радыё Свабода”.
Кшыштаф Зануссі – адзін з самых вядомых польскіх рэжысёраў. У 1984 годзе ён атрымаў “Залатога льва” – галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафэстывалю. Фільмаграфія кінарэжысэра налічвае больш за 20 паўнаметражных мастацкіх фільмаў, каля 10 кароткаметражных і каля 30 тэлевізійных.
Зануссі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафэстывалю “Лістапад”.