У Гродне абрабавалі "хуткую дапамогу"
Злодзей залез у салон аўтамабіля праз незачыненыя дзверы і забраў барсетку кіроўцы, у якой былі 7,5 тысячы польскіх злотых.
Падчас расследавання праваахоўнікі выйшлі на напарніка пацярпелага. Высветлілася, што ён, атрымаўшы выклік у міліцыю, выкінуў скрадзеную барсетку ў рэчку, а грошы паспеў абмяняць на рублі і долары. Распачатая крымінальная справа, паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня".
Нагадаем, што нядаўна з бальніцы хутай дапамогі ў Гродне скралі... цяжарную жанчыну.
Фота — tutgrodno.com