У Гродне "Еўраопт" адпрацаваў толькі тыдзень

“Еўраопт” каля гродзенскага чыгуначнага вакзала адчыніўся напярэдадні Новага года. Пасля закрыцця крамы па горадзе пайшлі чуткі пра пакупнікоў, якія нібыта атруціліся набытымі ў новай краме прадуктамі, перадае гродзенскае радыё "Твой стыль".

Эпідэміёлагі, аднак, кажуць, што ніякіх атручванняў не было. Проста ў краме перад адкрыццём недастаткова якасна была праведзеная прыборка памяшкання. Таму санстанцыя вынесла прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў.