У Гродне на Старым мосце адбыўся "таран" Audi і BMW (відэа)
Трэцім удзельнікам аварыі стаў аўтобус МАЗ.
Як паведамляе сайт onliner.by, паводле папярэдніх звестак, малады кіроўца Audi не саўладаў з кіраваннем на слізкім асфальце. Яго легкавік выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе пратараніў BMW. Апошні аўтамабіль адкінула на аўтобус. На шчасце, ніхто не пацярпеў.